Андрэй Мельнікаў у дзень адкрыцця футбольнага сезону вырашыў далучыцца да фанатаў "Оршы", якія пачыналі свой праход да стадыёна ад Гарадзішча. Там ён заспяваў для прыхільнікаў сіня-белых песню "Орша", прысвечаную нашаму гораду.
На жаль, на Гарадскі стадыён вядомага беларускага барда не пусцілі - супрацоўнікі міліцыі палічылі небяспечным знаходжанне на стадыёне акустычнай гітары і забаранілі Мельнікаву ўваход. Паколькі арганізаванай камеры захоўвання рэчаў на стадыёне і побач з ім няма, барду давялося сыходзіць, бо пакідаць гітару на адкрытым паветры на звычайным століку ніхто не стане.