00:00

-5

4 м/с

990 гПа

03:00

-6

4 м/с

990 гПа

06:00

-6

3 м/с

989 гПа

09:00

-3

5 м/с

989 гПа

12:00

-0

6 м/с

988 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

11.09.2018 19:30

5897 праглядаў, 0 каментароў

1905 ч 3

1905 г., 2 лістапада У Оршу з чырвонымі сцягамі прыйшлі каля 300 рабочых з Барані.

Рэвалюцыя 1905 года. Сучасны малюнак.

1905 г., 4 лістапада Нарадзіўся Якаў Рыгоравіч Крэйзер (г. Варонеж, Расія), удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза (1941). Генерал арміі (1962). У Чырвонай Арміі з 1921 г. У ліпені 1941 г. камандзір 1-й Маскоўскай Пралетарскай мотастралковай дывізіі, якая абараняла Оршу. Памёр 29 лістапада 1969 г.

Я.Р. Крэйзер.

1905 г., 12-13лістапада На чыгуначным прафсаюзным з'ездзе ў Маскве прысутнічалі 8 чыгуначнікаў з Оршы.

1905 г., лістапад У Оршы баставала хатняя прыслуга з патрабаваннямі скарачэння рабочага дня і павелічэння зарплаты.

1905 г., 21 лістапада Адбыўся мітынг аршанскіх чыгуначнікаў у будынку пажарнай вазоўні. Прынята рашэнне аб уваходжанні ва Усерасійскі саюз чыгуначнікаў.

1905 г., 8 снежня Пачалася палітычная забастоўка аршанскіх чыгуначнікаў. Абраны забастовачны камітэт. Устанаўлены кантроль за рухам цягнікоў праз станцыю Орша. Была наладжана сувязь са станцыямі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. У адной тэлеграм з Оршы паведамлялася: “Таварышы! Просім салідарнасці. Масква, Вязьма і мы – Орша – бастуем па прапанове Маскоўскага вузла”. Потым на станцыі кожны дзень адбываліся мітынгі чыгуначнікаў, у якіх удзельнічала шмат гараджан. На мітынгах бальшавікі вялі агітацыю за ўзброенае паўстанне. Для падаўлення забастоўкі ўведзены ўрадавыя войскі.

Усеагульная чыгуначная стачка. 1905 год. Карціна мастака Г.К. Савіцкага.

1905 г., 31 снежня (1906 г., 13 студзеня) Нарадзіўся Аляксандр Міхайлавіч Файнцымер (г. Екацерынаслаў, цяпер Дняпро, Украіна), савецкі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1953). Пастаноўшчык кінафільма “Канстанцін Заслонаў” (1949 г., сумесна з У. Корш-Сабліным), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950, 1951 г.). Памёр 21 красавіка 1982 г.

А.М. Файнцымер

Плакат фільма “Канстанцін Заслонаў”

1905 г., снежань Арыштаваны і звольнены 17 работнікаў Аршанскага паравознага дэпо і станцыі Орша – актыўных удзельнікаў забастоўкі: „главный агитатор” Віктар Робертавіч Доблер, начальнік станцыі Браніслаў Пятровіч Табелін і іншыя.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899 1900 1901 1902 1903 1904 1905

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1905 ч 3

Viktar Stsiapanau

Некалькі заўваг да графічных выяў. Добра вядома, якое значэнне надавалася камуністамі выяўленчаму мастацтву ў давядзенні сваёй гістарычнай рацыі постфактум. Нездарма іхнае кіраванне ў адноўленай імі імперыі натхніла Джорджа Оруэла на напісанне ягоных антыутопій, цяпер вядомых на ўвесь свет.

Дык вось, што датычыцца выгляду рэвалюцыйных рабочых. Паводле згаданых, здаецца, Юрыем Давыдавым успамінаў аднаго з сучаснікаў рэвалюцыйных падзей 1905 году, падвышэнне свядомасці пралетарыяту адлюстравалася тады найперш у манеры апранацца. Рабочыя пачалі насіць "культурныя" гарадскія гарнітуры, капелюшы, а некаторыя, паводле моды тых часоў, хадзілі ўжо і з тростачкай:)

Тым часам чыгуначнікі ўвогуле лічыліся элітай, і нібыта некаторыя з пабудаваных у тыя часы дамоў, якія належалі чыгуначнікам, дагэтуль яшчэ можна пабачыць у Замосці -- але я гэтую інфармацыю не спраўджваў, таму не магу казаць напэўна. Але паводле пераказаных мне стваральнікам і колішнім дырэктарам музея лакаматыўнага дэпо Уладзімірам Іванавічам Блюмам неафіцыйных успамінаў аршанскіх старажылаў, машыніст (кіроўца лакаматыва) у дарэвалюцыйныя часы жыў даволі заможна, і апранаўся адпаведна. У кожным доме, дзе жыла сям'я машыніста, абавязковай прыналежнасцю быў патэфон, а сам машыніст да адыходу свайго лакаматыва прыязджаў на рамізьніку, і падымаўся на лакаматыў у белых пальчатках, і толькі па сваім баку паравоза, па лесвічцы, па якой падымацца качагару было строга забаронена.

Viktar Stsiapanau

Гэткія падрабязнасці нават мне самому цяпер падаюцца даволі фантастычнымі, асабліва пра "белыя пальчаткі". Але гэта магла быць адмысловая мастацкая дэталь, ўведзеная апавядальнікам адмыслова дзеля таго, каб падкрэсліць тагачасны высокі статус чыгуначніка ўвогуле, і машыніста ў прыватнасці.

Яна відавочна мусіла кантраставаць з вядомым усім аршанцам выглядам машыніста ў савецкія часы, хаця і тады іхныя заробкі выглядалі даволі прыстойна на агульным фоне.

Яшчэ можна дадаць хіба што тое, што падобныя ўспаміны ў нейкай ступені тлумачаць пазнейшы, даволі маштабны і ўпарты, супраціў прафсаюза чыгуначнікаў бальшавіцкаму захопу ўлады ў 1917 годзе. Але гэта, як цяпер модна казаць, ужо іншая гісторыя:)

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение