Баптызм - адносна малады накірунак пратэстанцкага хрысціянства. Першыя цэрквы баптыстаў з'явіліся толькі ў пачатку 17 стагоддзя. А пад канец 19-га дасягнулі межаў расейскай імперыі. Першымі баптыстамі ў Беларусі - як і ў іншых рэгіёнах тагдашняй імперыі - былі замежнікі, якія жылі адасоблена ад мясцовага насельніцтва. А ў пачатку 20-га стагоддзя да баптызма далучаюцца і мясцовыя. У Оршы першая царква баптыстаў з'явілася ў 1918 годзе да прыходу бальшавікоў у горад.
Гісторыі царквы і ўвогуле баптызма ў Оршы прысвечаны відэа-ролік, які нядаўна з'явіўся ў сеціве. Ролік пастроены на фотаздымках з жыцця царквы, праўда, самыя раннія фотаздымкі датуюцца часамі нямецкай акупацыі. У гэты час баптысты зноў змаглі выйсці з падполля пасля камуністычнага змагання з рэлігіяй і рэлігійнымі деячамі. Прапануем гэты ролік вашай увазе.