Здарэнне адбылося ў той час калі на могілках было даволі шмат людзей святкуючых Радаўніцу - каля 15 гадзін. Менавіта праз гэтую частку лесу святкуючыя і ходзяць ад Заходняй да могілак і назад.
Пажар пачынаўся зусім маленькім, але сухое цёплае надвор'е і вецер зрабілі сваю справу. Вагонь упэўнена разпаўзаўся ва ўсе бакі. Пажарныя прыехалі даволі не хутка, але паспяхова справіліся са сваёй справай.
За гадзіну пажару выгарэла больш за гектар маладых бярозак і пашкоджана шмат соснаў.