Гурт з Оршы "Тарас на Парнасе" вядомы ў Беларусі ўжо не першы год, але па-сапраўднаму вядомасць калектыў набыў толькі ў апошні час. Сёлета каманда выйграла фестываль "Дняпроўскія галасы" ў Дуброўне, а на пачатку верасня "Тарасы" ўразілі ўзроўнем свайго фолк-року наведвальнікаў фестывалю LidBeer. А цяпер гурт прагучаў і ў новым для сябе месцы - яго песня трапіла ў прэстыжны хіт-парад "Радыё Рацыя". Чарт "Шчаслівая Трынаццатка" ўжо шмат гадоў ацэньвае беларускую музыку розных напрамкаў, за гэты час там паспелі пабываць бадай усе вядучыя беларускія гурты. Цяпер і "бэнд" з Оршы стаў у адзін шэраг з імі і на дадзены момант канкуруе за пазіцыю ў хіт-парадзе з такімі гуртамі як нагУаль, Bez Bileta, Hok-key, ХАРЛI, PAULINN, Trubetskoy і іншыя.
У галасаванне за лепшы трэк трапіла песня "Калыханка", якую можна слухаць на старонцы Радыё Рацыя, на той самай старонцы можна і галасаваць за песню, якая вам найбольш спадабаецца.
Акрамя таго, у апошні час "Тарас на Парнасе" выдаў песню "Гультай", а таксама прыводзім адзін відэазапіс з нядаўнага выступу на Дзень чыгуначніка.