Часопіса "Наша гісторыя" выйшла ўсяго два нумары, але гэтага хапіла, каб ён стаў сапраўднай падзеяй медыя-рынку Беларусі. Да такога поспеху не былі гатовыя і самі выдаўцы часопіса: першы нумар быў надрукаваны накладам у дзве тысячы асобнікаў, а потымдвойчы дадрукоўваўся - такі вялікі попыт быў на часопіс. Другі нумар быў надрукаваны накладам адразу ў 10500 асобнікаў і, бачна, таксама запатрабуе дадруку. Бо шмат дзе часопіс ужо распрадалі. Напрыклад, у шапіках "Белсаюздруку" на вакзале і прывакзальнай плошчы Оршы наклад другога нумара быў разабраны за першыя два дні.
У чым поспех часопіса? У чым ён такі ўнікальны і што цікавенькага яшчэ рыхтуе рэдакцыя змогуць пачуць аршанцы на прэзентацыі нашумелага выдання. 27 верасня па адрасе вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4 аршанцы змогуць сустрэцца з выдаўцамі "Нашай гісторыі".
Акрамя "Нашай гісторыі" прысутныя змогуць пазнаёміцца і з новым выпускам часопіса "Arche", які зроблены адмыслова да стагадовага юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пачатак прэзентацыі а 17-30. Запрашаюцца ўсе ахвотныя, уваход вольны.