21:00

+10

3 м/с

992 гПа

00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

2 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

993 гПа

09:00

+8

4 м/с

994 гПа

Рэгіён, Палітыка

Пазняк нічога не паспеў

26.09.2018 15:37

5982 прагляду, 8 каментароў

Большасць аршанцаў лічыць, што Аляксандру Пазняку проста не далі часу на працу.

Рэдакцыя нашага сайту спрытала ў чытачоў "Як вы ацэньваеце работу Аляксандра Пазняка на пасадзе мэра?" Большасць аршанцаў, якія ўзялі ўдзел у апытанні, сказалі, што Аляксандр Рыгоравіч не паспеў нічога зрабіць, занадта хутка з Менску прыйшла дырэктыва ад іншага Аляксандра Рыгоравіча зняць яго з пасады. Так лічаць 29% апытаных. 26% рэспандэнтаў лічыць, што ад Пазняка ва ўсякім выпадку нічога не залежала, таму гэтая адстаўка нічога, на іх думку, у жыцці Аршаншчыны не змяняе. Фактычна, такі вялікі адсотак людзей (больш за чвэрць!), якія лічаць, што ад старшыні райвыканкама нічога не залежыць, — вялікі дакор уладам. Нядаўна Лукашэнка выказаўся пра карысць вопыту самакіравання ў гарадах, але менавіта пры яго ўладзе мясцовае самакіраванне было загнанае на задворкі. Таму само выкарыстанне слова "мэр" тут дастаткова ўмоўнае, паколькі жыхары беларускіх гарадоў і вёсак зараз не бяруць ніякага дзейснага ўдзелу ў выбарах кіраўніка горада і раёна. Аршаншчына тут не выключэнне. Старшыня райвыканкама прызначаецца зверху, самім прэзідэнтам, Оршай кіравалі і людзі, якія не мелі да нашага горада ніякага дачынення.

Астатнія варыянты ў апытанні значна прайгралі першым двум, які на дваіх набралі 55%. 15% аршанцаў цалкам негатыўна ацанілі той год, які Пазняк кіраваў горадам і раёнам. А вось 12% ацэньваюць кіраванне Пазняка "хутчэй пазітыўна, чым негатыўна". 10% увогуле ўбачылі ў Аляксандры Пазняку цудоўнага кіраўніка, абраўшы варыянт "цалкам пазітыўна". Урэшце, 9% ацэньваюць перыяд Пазняка "хутчэй негатыўна, чым пазітыўна".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пазняк нічога не паспеў

Большасць аршанцаў лічыць, што Аляксандру Пазняку проста не далі часу на працу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение