У Оршу прыехалі выдаўцы часопіса Валер Булгакаў і гісторык Алесь Пашкевіч. Акрамя двух першых нумароў "Нашай гісторыі" яны прывезлі яшчэ каля паўстоні розных выданняў да якіх мелі дачыненне па гісторыі, культуры, паліталогіі. Сярод прэзентаваных выданняў быў і спецвыпуск часопіса "Arche". Гэты нумар зусім не падобны на папярэднія - ён амаль без тэкстаў, складзены з элюстрацыяў. Адсюль і назва "Гісторыя БНР у карцінках". Спецыяльны нумар прысвечаны адразу двум юбілеям - 100-годдзе Беларускай народнай рэспублікі (пра што гаворыць і тэма нумара) і 20-годдзе самога часопіса - адсюль і ідэя зрабіць яго арыгінальным.
Але найбольш інтарэсу выклікаў першы нумар "Нашай гісторыі", бо на яго старонках адразу некалькі артыкулаў звязаных з Аршаншчынай. Першы з іх распавядае новую версію таго як войска гетмана Астрожскага перамагло пад Оршай, другі прысвечаны не вядомай раней гісторыі, як у часы камунізму аршанскія школьнікі стварылі таемную арганізацыю за што і патрапілі пад рэпрэсіі.