Фільм "Паралелі" праводзіць паралелі паміж жанчынамі палітвязнямі розных часоў. Адна з іх сядзела за свае перакананні ў савецкія часы, другая ўжо ў незалежнай Беларусі пры Лукашэнку. На прэзентацыю, якая прайшла ў Оршы на мінулым тыдні прыехаў рэжысёр фільма Віктар Корзун і прадусар Кася Камоцкая.
Пасля паказу самога фільма адбылося яго абмеркаванне.
Не мала парадавала прысутных і Кася Камоцкая. Яна даўно не выступае ў якасці рок музыкі, рэдка ўвогуле з песнямі з'яўляецца перад публікай, але майстэрства выканаўцы ў адной з самых яскравых жанчынаў беларускай рок сцэны засталося. Кася выканала некалькі песняў на вершы нашага земляка Ўладзіміра Караткевіча. У хуткім часе фільм "Паралелі" будзе даступны для прагляду ў сеціве.