У маленькай вёсцы Цыбульскія Дубровенскага раёна ноч з 9 на 10 кастрычніка была не спакойнай. Каля 11 гадзіны вечара жыхары вёскі заўважылі полымя ў адным з дамоў. Званок у пажарную службу прагучаў а 22-54, але прадухіліць трагедыю ні пажарныя, ні самі жыхары вёскі не змаглі.
У загарэўшымся доме загінуў яго гаспадар 1974 года нараджэння. Прычына пажару пакуль не высветлена.