Учора - 11 кастрычніка - аварыя адбылася каля крамы "Сонейка" па вуліцы Міра. Тут каля 15-30 лёгка сутыкнуліся два легкавых аўтамабілі: рэно і таёта.
А 10 кастрычніка пад вечар аварыя адбылася на Горацкай трасе паміж Стаўрамі і Свісцёлкамі. Што адбылося тут відавочцы нам не змаглі растлумачыць на фота і відэа сведчаннях бачныя ўжо вынікі аварыі: легкавы аўтамабіль атрымаў такі моцны ўдар, што ў яго, нават, вываліўся акумулятар.