09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Адпомсціў фіксатару (фота)

16.10.2018 17:11

4356 праглядаў, 1 каментар

Каля Высокага больш няма камеры відэа-фіксацыі парушэнняў

Раніцай 12 кастрычніка 27-гадовы аршанец паехаў са знаёмымі ў Віцебск - дзяўчыны папрасілі давесці іх да абласнога цэнтра. Каля вёскі Высокае - прынамсі, па апісанні і фота сайта УУС падобна, што гаворка ідзе менавіта пра гэтую камеру - ён патрапіў з перавышэннем хуткасці на фотафіксацыю. Да, гэтая камера ўжо выпісала штраф ні аднаму кіроўцу, але і прывучыла многіх да дысцыпліны. Але дысцыплінаваць гэтага парушальніка не атрымалася. Ехаўшы назад, ён ізноў перавысіў хуткасць на дадзеным участку (знакі прадпісваюць у гэтым месцы зніжаць хуткасць, бо траса праходзіць па самой вёсцы). Два штрафы маладзёну падалося зашмат.

Кіроўца спыніўся каля трасы, накінуў пятлю на камеру, а другі канец вяроўкі прывязаў да машыны. Машына паехала ды і камера за ёй. Прычым, хлопец не проста зламаў камеру, ён забраў яе з сабой, каб знайсці сваё фота ў памяці апарата. Не ведаў парушальнік, што камера не запамінае машыны і людзей, а адразу перадае іх у Мінск. Больш за тое, подленькі апарат перадаў і фоткі таго як мужчына ламаў камеру. Таму ўжо раніцай наступнага дня дамоў да хлопца ў пошуках зніклай камеры прыйшлі міліцыянты.

У рэальнасці, хлопцу было б прасцей аплаціць і два і, нават, тры шрафы чым дамаць прыбор. Цяпер за паломку ды крадзёж апарата яму пагражае штраф (разам з кампенсацыяй стратаў) больш чым у 24.000 рублёў, а, магчыма, і турэмнае зняволенне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Адпомсціў фіксатару (фота)

Каля Высокага больш няма камеры відэа-фіксацыі парушэнняў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение