Работа гурта "Vuraj" над новым альбомам цягнулася некалькі год. Пачыналася ўсё з этнаграфічных экспедыцыяў на Палессе - край у якім, магчыма, найбольш захаваўся фальклор. Музыкі збіралі спеўны фальклор па вёсках і натыкнуліся на цэлы цыкл песняў пад агульнай назвай "Літо" - лета на мясцовым дыялекце.
Далей была апрацоўка гэтых песняў "у фірмовым стылі". А потым збор сродкаў на запіс - за кароткі час прад краўнд-фаўндынг гурт змог сабраць больш грошай чым патрэбна было для запісу.
Дзякуючы сабраным сродкам і таму што Сяржук у гэты час навучаўся ў Польшы (у мінулым годзе Польша выдала Доўгушаву стыпендыю на навучанне ў сваіх культурніцкіх установах) альбом і запісваў на Варшаўскай студыі. Прынялі ўдзел у запісе і грамадзяне польшы. Так, гукарэжысёрам альбома стаў намінант "Грэммі" (найбольш прэстыжная прэмія ў свеце музыкі) Томаш Рогула, а скрыпку запісала дволі вядомая польская скрыпачка Караліна Матушкевіч. За час работы ў студыі гурт мала канцэртаваў, але цяпер вяртаецца да актыўнай канцэртнай дзейнасці. Vuraj ужо паспеў выступіць у Польшы і Бельгіі, а цяпер вяртаецца ў Беларусь.
Сольны канцэрт гурта з прэзентацыяй новага альбома адбудзецца 1 лістапада ў Мінскім клубе ok16. Кошт квіткоў ад 18 рублёў.