Дачнікі да вясны пакідаюць свае садовыя ўчасткі, стараючыся звезці з іх як мага больш каштоўныя рэчы, але не ўсе паспяваюць. І тады на дапамогу дачнікам прыходзяць воры, для якіх дачны сезон распачынаецца і якія таксама не супраць звезці каштоўныя рэчы з дачаў, але чужых.
Ужо 11-12 кастрычніка ў міліцыю звярнулася два пенсіянеры з заявамі пра крадзёж з дачаў. У першым выпадку крадзёж адбыўся ў перыяд з 7 па 11 кастрычніка. Не вядомы адціснуў дзвер у дачным доміку і скраў ежу. Сярод ежы матэр'яльнай былі сапраўдныя прадукты харчавання, а сярод ежы духоўнай - карціна. І харчы і карціна была ацэненая ў 53 рублі.
Другі крадзёж адбыўся ў Талачынскім раёне ў перыяд з 10 па 12 капстрычніка. Не вядомы скраў з дачнага доміку ровар "Стэлс". Транспарт быў ацэнены даражэй чым карціна і харчы - у 315 рублёў.
Відавочна, што ў сувязі з сезонам колькасць дачных крадзяжоў цяпер будзе павялічвацца ва ўсім рэгіёне.