16 кастрычніка ў Аршанскім раёне адбылося сур'ёзнае ДТЗ. Аўтамабіль "Мэрсэдэс Бенц", рухаючыся на 147-м кіламетры аўтадарогі М-8 "Віцебск-Гомель-мяжа Украіны" паблізу вёскі Купелка Аршанскага раёна пры ўзнікненні перашкоды ў выглядзе аўтамабіля МАЗ, якім кіраваў кіроўца 1989 г.н., не прыняў меры да зніжэння хуткасці і здзейсніў наезд на заднюю правую частку аўтамашыны МАЗ. Аварыя адбылася каля 14:10.
МАЗ у момант сутыкнення знаходзіўся на праезнай частцы перпендыкулярна руху транспарту і выконваў дарожныя работы. Кіроўцу-парушальніку 31 год. У выніку ДТЗ пацярпеў пасажыр яго машыны - 39-гадовы мужчына. Ён з траўмамі дастаўлены ў траўматалогію 1-й Гарадской бальніцы Оршы. Па факце аварыі праводзіцца праверка.