Як і асцерагалася міліцыя, версія пра тое, што крадзяжы на лецішчах пачасцяцца, пацвярджаецца. Амаль штодня раённы аддзел УУС паведамляе пра знікненні рэчаў людзей, якія паступова перабраліся ў дачных дамкоў у гарадскія кватэры. Прычым далёк не ўсе злодзеі "замарочваюцца" падборам адмычак, некаторыя проста выносяць дзверы і нават сцены. Так было, напрыклад, у канцы жніўня на Сенненшчыне, калі злодзей праламіў сцяну ў доме, каб скрасці ровар.
Цяпер падобнае злачынства адбылося на Дубровеншчыне. Хаця па часе злачынства адбылося раней за інцыдэнт у Сенненскім раёне — з 17 па 27 ліпеня, але заявіў пра яго гаспадар толькі цяпер. Зламыснік вырваў дзверы ў яго дачным доме і скраў з дома радыёпрымач і мясарубку. Матэрыяльная шкода склала 30 рублёў.