Пажарным нашага рэгіёна гэтыя выходныя запомняцца. Рэкордная колькасць пажараў адбылася ўсяго за адны суткі. Першае паведамленне пра пажар прагучала 21 кастрычніка ўжо амаль праз паўгадзіны калі на дзяржурства зайшла новая змена ратавальнікаў - а 6-37. Загарэлася прыватная лазня па вуліцы Бялінскага.
Бліжэй да вечара (званок у дзяжурную частку прагучаў а 16-59) у МНС паведамілі пра пажар у вёсцы Дачная. Тут загарэлася палова дома, якая належала жанчыне 1965 года нараджэння. А ўжо ноччу з 21 на 22 а 1-18 пажарным паведамілі пра пажар у Копысі. Тут таксама загарэўся прыватны дом.
Што тычыцца суседніх раёнаў, то і тут не без прыгодаў. У Талачыне 21 кастрычніка каля 18 гадзін загаржлася прыватная гаспадарчая пабудова па вуліцы Пушкіна. А ў Дуброўна ноччу на вуліцы Дарожнай загарэлася прыватная лазня.
Ва ўсіх выпадках пашкоджанні атрымалі самі будынкі, людзі не пацярпелі, а прычыны пажараў пакуль не высветлены.