Дзяржаўная крама на скрыжаванні вуліцаў Камсамольская і Леніна адчынілася яшчэ пасля вайны - памяшканне і будавалася адразу для гандлёвага аб'екту. Апошнім часам крама называлася "Пасад", хаця ў народзе гуляла і гумарная неафіцыйная назва "Спасіба Гітлеру" (з-за таго, што сам дом будаваўся, паводле легенды, палоннымі немцамі). Дзякуючы свайму месцазнаходжанню, крама прыцягвала да сябе кліентаў, калі і не за прадуктамі - выбар тавару тут быў не надта вялікі - дык, прынамсі, у даволі зручны кафетэрый.
Але дзяржаўны гандаль саступае прыватнаму канкурэнту. Так адбылося і з "Пасадам" такое добрае памяшканне для гандлю не магло заставацца вечна дзяржаўным. Цяпер на месцы харчовага "Пасаду" адчынілася прамтаварная крама "Mini-Max". Адкрыццё новай крамы адбылося ў гэтую суботу з удзелам аніматараў і ўпрыгожваннем крамы балёнікамі.
У новай краме можна купіць вельмі разнастайны тавар: як вопратку, так і тавары для дзяцей і жывёлаў, посуд ды іншую драбязу.