Да гэтых выходных у раёне па вуліцы Міра працавала дзве крамы тавараў для дзяцей "Ля-ля". У суботу адбылося адкрыццё агульнай, аб'яднанай крамы. Адчынілася яна на месцы ранейшай фірмовай крамы камбінату "Дзяржынскі", якая ў свю чаргу (значна раней) пераехала на Раніцу.
У гонар адкрыцця на пустыры каля крамы прайшло дзіцячае свята з удзелам аніматараў, атракцыйнамі, танцамі і песнямі.