Калі ў 12 гадзін дня 1 мая метэастанцыя "Орша" адзначыла на тэрмометры 19,9 градуса, то 2 мая ў гэты ж час было ўсяго плюс 8 градусаў. Адчуванне дыскмфорту ўзмацняў парывісты паўночны вецер.
Згодна з разлікамі сусветных цэнтраў надвор'я пахаладанне працягнецца да сярэдзіны наступнага тыдня. У ноч на суботу, нядзелю і аўторак не выключаны невялікія замаразкі да 0 ... -2 градусаў. А ў нядзелю і панядзелак пачуццё золаку ўзмоцняць дажджы. Аднак ёсць і добрая навіна. Да Дня Перамогі чакаецца аднаўленне цёплага сонечнага надвор'я.