Раней было вядома, што дом плануюць выкупіць пад знос, але, бачна, пасля таго як гэтая інфармацыя патрапіла ў СМІ, пакупнік адмовіўся ад сваіх намераў. Больш за тое, колькасць пакупнікоў павялічылася. Свае прапановы па набыцці дома выстаўлялі і грамадскія актывісты (прынамсі, пра гэта заяўляла арганізацыя "Звяз"), і культурніцкія дзеячы.
У выніку выбар гаспадыні дома выпаў на Андрэя Балабіна - ураджэнца Оршы, які валодае сеткай крамаў "Пяты элемент". Купіў ён дом не для ўласнага задавальнення, а для таго, каб падарыць яго ў выніку музею Караткевіча.
У выніку, як і планавалі грамадскія актывісты, дом будзе захаваны і будзе служыць культуры ды папулярызацыі пісьменніка.