Да заканчэння чэмпіянату Віцебскай вобласці засталося правесці адзін тур. Напярэдадні талачынская "Ніва" ўпэўнена перамагла на сваім полі "Лепель" з лікам 2:0, што стала яшчэ адным важным дасягненнем пасля разгрому 6:0 у гасцях над "Мёрамі". Шкада, што матч перад гэтым, з лідэрам - "Полацкгазам" паказаў, што камандзе з Талачына яшчэ рана змагацца за золата, яна прайграла ў Полацку 1:5.
У заключным туры чэмпіянату "Ніва" на сваім полі сустрэнецца з "Глыбокім" (14:00 пачатак матчу), нават нічыя ў гэтым паядынку з асноўным канкурэнтам прынясе "Ніве" бронзавыя медалі. А вось лёс золата будзе вырашацца 28-га кастрычніка ў Гарадку, дзе мясцовы клуб "Дзетскасельскі" прыме "Полацкгаз". Камандзе з Гарадка неабходна толькі перамога, каб заваяваць золата.