Раней "Ніва" з Талачына не была настолькі блізка да ўзнагародаў абласнога футбольнага першынства. Але сёлета "Ніва" прынесла сваім заўзятарам шэраг прыемных падарункаў. У той час як, напрыклад, знаны фаварыт "Сянно" нават не здолеў нават прабіцца ў фінальны этап чэмпіянату, талачынскія гульцы да апошняга змагаліся за бронзавыя медалі. Аднак у вырашальным матчы на сваім полі ў апошнім туры саступілі "Глыбокаму" 0:1, хаця камандзе было дастаткова і нічыйнага выніку. Такім чынам, менавіта глыбачане заваявалі бронзу чэмпіянату Віцебскай вобласці, а "Ніва" заняла толькі 4-е месца. Хаця слова "толькі" прымяняльнае ў гэтым выпадку выключна з гледзішча на выступ "Нівы". Калі б такія размовы ішлі перад сезонам, нават выхад "Нівы" ў фінальную "васьмёрку" расцэньваўся б як выдатнае дасягненне.
Ну а лёс чэмпіянату вырашаўся ў матчы "Дзетскасельскага" з Гарадка і "Полацкгазу". Камандзе з Гарадка патрэбная была толькі перамога, але яна прайграла 1:2. "Полацкгаз" — наймацнейшая каманда вобласці! Варта сказаць, што мінулагодні чэмпіён — "Лепель" сёлета стаў толькі 7-м.