12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Давыхоўвалася

01.11.2018 16:34

3538 праглядаў, 0 каментароў

Жанчыну якая ў выхаваўчых мэтах ледзь не замарозіла мужа, атрымала сваё пакаранне

Кур'ёзны выпадак адбыўся яшчэ вясной гэтага года ў адной з вёсак Дубровенскага раёну. Жанчына заўважыла знікненне з дому некаторых сталовых прыбораў і адразу падумала, што іх вынес з дому і прапіў муж. Муж жа адмаўляў сваю віну і пасля некаторай перапалкі, яна пайшла на хітрасць: папрасіла мужчыну спусціцца ў падвал за квасам. Калі той цалкам паглыбіўся ў падзямелле, яна зачыніла яго ў падвалі ды на верх прыціснула люк лядоўняй.

Каля трох гадзін мужчына замярзаў у падвале, адмаўляючы сваю віну. У выніку холад узяў верх над прынцыпамі і муж пагадзіўся сябе агаварыць. У пісьмовым выглядзе ён напісаў прызнанне, што занес посуд суседу, але выбачаецца і абяццае больш не злоўжываць спіртным. Гэтым жанчына была задаволена і выпусціла мужа, а той адразу звярнуўся ў міліцыю.

Старшы пракурор абласной пракуратуры Вольга Вержбовіч распавяла працяг гэтай гісторыі. Муж, сапраўды, не рэдка выпіваў атрымаўшы заробак. Так не рэдка, што па меркаванні жонкі ўвесь заробак ён траціў на алкаголь. Але жанчына пры гэтым сама не працавала, даглядаючы сваю маці-інваліда. За гэта і выжывалі ўсе тры члены гэтай сям'і. За ўчынак зроблены жанчынай у выхаваўчых мэтах, на яе была заведзена крымінальная справа, якая скончылася прысудам: пазбаўленне свабоды на год з адтэрміноўкай прыгавора на год і штраф у памеры 1.225 рублёў.

Дарэчы, той посуд продаж якога жанчына ставіла ў віну мужу знайшоўся праз два месяцы на гарышчы дома.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Давыхоўвалася

Жанчыну якая ў выхаваўчых мэтах ледзь не замарозіла мужа, атрымала сваё пакаранне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение