Першы пажар на выходных у нашым рэгіёне адбыўся ў суботу 3 лістапада а 17-33. У вёсцы Ковалі Сененскага раёна загарэлася прыватная лазня. Будынак атрымаў значныя пашкоджанні.
У той жа дзень пажар адбыўся ў Оршы па вуліцы Сямёнава, пра які раней мы ўжо паведамлялі.
У нядзелю пасля 17 гадзін пажар здарыўся па другім Прагонным завулку (Задняпроўе). Тут у прыватным сектары загарэўся прыватны сарай.
Не абыйшлося без пажараў і ў Талачынскім раёне. Тут у вёсцы Трасцянка вагонь узнік у жылым прыватным доме. У выніку пажару ў доме былі тольеі ня значна пашкоджаны дзверы, але ратавальнікаў МНС выклікалі і на гэты пажар.
Ва ўсіх выпадках чалавечых ахвяраў няма, а прычыны пажараў пакуль не названыя.