12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Не хацеў забіваць, але пакалечыць

06.11.2018 20:19

3798 праглядаў, 1 каментар

Мужчына наняў кілера для таго, каб знявечыць дзяўчыну вінаватую ў смерці яго сына

Уся сітуацыя пачыналася з таго, што ў траўні мінулага года 21-гадовага дзяўчына ў Сененскім раёне не справілася з кіраваннем легкавушкі і па яе віне - прынамсі так палічыў суд - загінула 17-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец. Дзяўчына-кіроўца атрымала сваё судовае пакаранне і выплаціла бацькам загінулых даволі вялікую грашовую кампенсацыю. Але бацька загінулага хлопца паходзіў з Арменіі і гарачы каўказскі нораў патрабаваў большай помсты.

Ён пачаў шукаць кілера, каб той пакалечыў вінаватую ў смерці яго старэйшага сына (у сям'і было два дзіцёнкі, а з таго часу нарадзіўся яшчэ і малодшы сын) і гатовы быў заплаціць за гэта тысячу даляраў. Па ўмовах здзелкі кілер павінен быў пазбавіць дзяўчыну рукі, нагі і вачэй. Пошукі кілера заўважылі міліцыянты. З тае пары ўвесь працэс ішоў пад іх кантролем.

А затрымалі замоўшчыка тады калі ўмоўны кілер прадставіў яму адфоташоплены фотаздымак ахвяры - у яе на фотаздымку не было адной канечнасці. Тады заказчыка і затрымалі і з таго часу ён знаходзіцца пад вартай.

5 лістапада распачаўся суд, які мусіць прыняць рашэнне аб пакаранні бацькі загінулага падлетка - паведамляе сайт tut.by.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не хацеў забіваць, але пакалечыць

Мужчына наняў кілера для таго, каб знявечыць дзяўчыну вінаватую ў смерці яго сына

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение