Ціма Беларускіх - прыклад нечаканай папулярнасці выкліканай новымі тэхналогіямі. Запісаўшы ўсяго пару песняў "Незабудка" і "Мокрые кросы" выканаца імгненна стаў звышпапулярным (прынамсі для ўзроўню беларускага шоў-бізнэсу).
Першы ж сольны канцэрт у Мінску, які адбыўся меньш за месяц таму, сабраў больш за тысячу гледачаў. І з таго часу Ціма з поспехам гастралюе. 17 лістапада новаспечаная зорка наведае і Оршу. Канцэрт адбудзецца ў клубе "Баба-Яга".