Афіцыйны сайт МНС распавёў падрабязнасці інцыдэнту ў Талачыне, які адбыўся 8 лістапада. На пульт Талачынскага аддзелу па надзвычайных сітуацыях паведамленне пра тое, што на Друці каля вуліцы Меліяратараў знік рыбак прыйшло ў 9-40. Праўда ў тэлефонным званку мужчына, які паведамляе пра здарэнне называе гэтае месца Друці па мясцоваму "Возера". Ён рыбачыў з чоўна, але потым човен патануў і рыбак знік з віду. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, то рыбака яны не пабачыўлі. Падавалася б, чалавек мог ужо патануць, але пажарныя пайшлі прачэсваць бераг і пабачылі тонучага чалавека прыблізна ў 50 метрах ад берага. Не бачна яго было, бо той патрапіў у зарасці трыснягу. Значна дапамагло сітуацыі, што не далёка рыбачыў у свае выходныя яшчэ адзін супрацоўнік МНС. Рыбачыў ён з чоўна і адразу ж змог накіравацца да тонучага чалавека, а потым на ўласным чоўне даставіць яго да берага.
Як высветлілася, човен тонучага рыбака перакуліўся і з-за гэтага мужчына апынуўся ў вадзе ў трыснягу. Пацярпелы талачынец 1958 года нараджэння. Ён быў шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу з дыягназам пераахалоджанне.