Ахвярамі начнога пажару ледзь не стала маладая сям'я, выратаваў іх пажарны апавяшчацель. Апавяшчальнік спрацаваў а 00-40 у ноч з 9 на 10 лістапада ў будынку інтэрнату мясцовага ЖКГ. Зводка МНС паведамляе, што ратавальнікі эвакуявалі чатырох чалавек з пакою які арэндоўвала сям'я: маці 1993 года нараджэння, бацька 1989 года і двое дзяцей 2012 года і 2016 года нараджэння.
Самы малодшы - двухгадовы дзіцёнак - атрымаў апёкі 1 і 2 ступеняў цэлых 35% цела. Вагнём у пакоі пашкоджаны ложак і пасцельная бялізна на ім. Звычайна такія пашкоджанні ложкаў характэрныя ў тых выпадках, калі нехта заснуў з цыгарэтаў, але ў дадзеным выпадку прычына пажару пакуль не высветлена. Дзіцёнак шпіталізаваны.