Ураджэнец Брэсцкай вобласці, Уладзімір Навацкі вядомы ў Оршы як Старшыня Аршанскага гарсавета ( 1990 - 2002 ). У тыя гады гэта мела на ўвазе і кіраўніцтва выканкамам. Як кіраўнік Навацкі карыстаўся аўтарытэтам і павагай у горадзе, трымаўся дэмакратычна і выгадна вылучаўся на фоне шэрых папярэднікаў. Менавіта пры ім пачаліся работы па добраўпарадкаванні гістарычнага цэнтра Оршы. На першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 года падтрымліваў Кебіча, аднак у далейшым "прысягнуў на вернасць" новай уладзе.
У 2002 годзе Навацкага прызначаюць першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.
Па неафіцыйнай інфармацыі ў праваахоўных органаў з'явіліся нейкія пытанні, звязаныя з будаўніцтвам дома ў вёсцы Роскі Сялец Аршанскага раёна, аформленага на сваякоў Уладзіміра Навацкага, што і магло стаць каталізатарам кадравых пераменаў. Уладзіміру Германовічу нядаўна споўнілася 67 гадоў.