На канцэрце ў Гарадскім цэнтры культуры 9 лістапада выступілі тры гурты. Распачаў малады кавер-бэнд Doytra, які праспяваў некалькі вядомых песняў розных гуртоў. Хаця праспяваў вельмі якасна, але было відавочна, што людзі прыйшлі паслухаць два наступны гурты. Аўдыторыя, якая сабралася ў гэты дзень на канцэрт - гэта "старыя рокеры" - людзі старэйшыя за трыццаць, а многія значна старэйшыя за 30. Аўдыторыя хаця і не была схільная да танцаў, але цёпла прымала музыкаў, абменьвалася рэплікамі з музыкамі, жартавала. Гэта надавала электрычнаму канцэрту атмасферу душэўнага кватэрніка.
Цёплыя водгукі ад гледачоў атрымаў гурт "Тарас на Парнасе", хлопцы зараз шмат гастралююць, а ў Оршы на вялікай сцэне з'яўляюцца рэдка. Гэта і не дзіўна - якасць гурта сапраўды высокая, беларуская мова запатрабаваная, а ў Оршы рок-канцэртаў амаль не бывае. Магчыма, менавіта гэты гурт у будучым мы таксама зможам называць легендамі аршанскага року. Прынамсі, вакаліст "Пані Хіды" (вядомы ў тусоўцы як Есаул) вельмі пахваліў гурт перад сваім выступаў і сказаў іх вялікія перспектывы. Пані Хіда - хэд-лайнер якога ўсе і чакалі. Гурт чарговы раз змяніў свой склад (пастаяннымі - з самага першага складу - тут застаюцца толькі гітарыст Лёня Турок і вакаліст Уладзімір "Есаул") - цяпер у "Пані Хіды" новыя басіст і бубнач. Гурт распачаў праграму сваімі новымі песнямі, якія па рэакцыі публіцы, бачна, ужо прызнаныя хітамі, а пад канец выканаў старыя, правераныя часам хіты. Магчыма, гурт выканаў бы і яшчэ пару песень, але акустычнай гітары "Пані Хіды" сёння яўна не шанцавала - спачатку яе ўпусціў Лёня, з-за чаго яна расстроілася і запатрабавала да сябе ўвагі і часу, аказалася, што яе корпус зламаўся, а потым яшчэ і парвалася шлейка. Таму, каб гітара зусім не рассыпалася, Есаул абвесціў, што песні на "біс" сёння не будзе