Хаця відэа і задумвалася як кароткі сацыяльны ролік, атрымаўся практычна міні-фільм, які распавядае пра тое як былі выяўленыя пахаванні на Кабыляцкай гары, як пачынаў стварацца тут мемарыял ды іншае.
Ролік быў зняты Аршанскім моладзевым аб'яднаннем "Звяз", якое плануе выпусціць з дзясятак такіх фільмаў пра розныя ініцыятывы Аршаншчыны.