Пра забойства, якое адбылося ў Віцебску 27 кастрычніка следчы камітэт паведаміў на сваім сайце яшчэ 1 лістапада. Па дадзеных следчых, каля аднаго з дамоў па вуліцы Гагарына ў Віцебску 16-гадовы падлетак нанес 35-гадоваму мужчыне ўдар нажом і збег з месца здарэння. Мужчына быў дастаўлены ў бальніцу, але там памёр. Прычына інцыдэнту - нечакана ўзнікшая асабістая непрыязнасць. Міліцыянты затрымалі падлетка на працягу гадзіны і з тае пары ён знаходзіцца пад вартай па артыкуле 139 (забойства).
Як нам удалося высветліць, падлетак быў з Оршы. Ён вучань 10-га класа 21 школы, а ў Віцебск паехаў з сябрам.