Свежыя зводкі МНС і УУС паведамляюць ўсяго толькі пра два здарэнні ў нашым рэгіёне за выходныя, што даволі рэдкая з'ява.
Так, ратавальнікі паведамляюць пра пажар на вуліцы Вялікая Слабодка ў Дуброўна. Тут загарэўся дом сталай жанчыны. Жыллё атрымала значныя пашкоджанні - згарэў дах, столь, пашкоджаны сцены і маёмасць наспадыні. Прычына пажару пакуль не высветлена, сама пенсіянерка не пацярпела.
А міліцыя паведамляе, што на адным з прадпрыемстваў у ноч з 15 на 16 лістапада скралі зварачны апарат і шліфмашынку. Ацэначны кошт стратаў 600 рублёў. Падазраваныя выяўлены - гэта два не маладых мужчыны супраць якіх цяпер заведзена крымінальная справа.