Гэта першы канцэрт Цімы Беларускіх у рэгіёнах краіны. Да гэтае пары было толькі два канцэрты ў Мінску, якія сабралі поўны аншлаг - больш за тысячу чалавек. У аршанскім клубе "Баба-Яга" таксама быў аншлаг - больш за сотню чалавек, калі б ахова пусціла больш людзей, то ў ў памяшканні было б ужо не павярнуцца.
Хаця ў выканаўцы яшчэ няма, нават, аднаго афіцыйнага альбому, фанатаў у Цімы дастаткова і ў Оршы. Песні "Незабудки" і "Мокрыя кросы" ён мог сам і не спяваць - уся заля ведала тэксты і мела жаданне падпець Ціме. Вашай увазе некалькі фотаздымкаў з канцэрта.