Падобна на тое, што ў Беларусі пачынаецца сваё паўстанне машынаў. Праўда, без удзелу Тэрмінатараў і машыны часу. Іначай як ратлумачыць, што ў Сененскім раёне за адзін рабочы дзень на двух розных прадпрыемствах раёна, двума рознымі трактарамі (дакладней насадкамі для трактароў) былі траўмаваныя два рабочых. Пра абодва выпадкі распавядае сайт Следчага камітэту.
Першае здарэнне адбылося 16 лістапада з удзелам трактара МТЗ 82.1 і 47-гадовага рабочага. Рабочы на трактар ўгнойваў палі свайго сельскагаспадарчага прадпрыемства, у нейкі момант яму падалося, што нешта не тое з прычэпам. Не выключыўшы трактар, не выключыўшы і той самы прычэп-раскідвацель угнаення рабочы палез на на прычэп, каб зазірнуць у бункер. І ў гэты час яго штаніну захапіў карданны вал. Штаны хутка наматала на рухаўшуюся дэтал разам з нагой. Мужчына быў шпіталізаваны і да гэтае пары знаходзіцца ў бальніцы.
Удзельнікамі другога выпадку, які таксама адбыўся 16 лістапада, сталі іншы трактар МТЗ з насадкай пад'ёмнікам і 59-гадовы работнік іншага прадпрыемства. Мужчына скарыстаўся пад'ёмнікам для рамонту даха ангару фермы. Але ў разгар рамонту пад'ёмнік нечкана адказаў і кошык у якім і быў мужчына ўпаў на зямлю. Рабочы таксама быў шпіталізваны, але ў бальніцы памёр.