21 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК у дачыненні да непрацуючага жыхара раённага цэнтра 1970 года нараджэння, які з двара дома па месцы жыхарства непрацуючай 31-гадовай жанчыны здзейсніў крадзеж двух ровараў, паведамляе зводка УУС. Шкода 227 рублёў. Супрацоўнікамі АУР РАУС падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы.
А 11 лістапада ў Аршанскі РУУС звярнуўся непрацуючы 1971 года нараджэння, што ў перыяд з 19 да 23 гадзін пры невядомых абставінах ў яго з кватэры здзейснены крадзёж грошай у суме 93-х рублёў. Супрацоўнікамі АУР РУУС устаноўлена, што злачынства здзейсніў непрацуючы, раней судзімы за крадзеж 28-гадовы мужчына. МАСК ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205. КК.