Ужо з назвы зразумела, што мерапрыемства праводзіцца для таго, каб дзелавыя людзі наладзілі кантакты паміж сабою. Гэта будзе адбывацца ў фармаце дыскусіяў, правядзення выставы новых распрацовак і г.д. Плануецца, што на "Біржу" прыедуць не толькі бізнэсмэны, але і высокія чыноўнікі з міністэрстваў.
Першапачаткова мерапрыемства павінна было прайсці 30 лістапада, але было перанесена на 7 снежня. Усе мерапрыемствы "Біржы" адбудуцца ў памяшканні райвыканкаму. Для ўдзелу патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.