Аршанцы ўсё актыўней карыстаюцца сайтам перахоп, які створаны супрацоўнікамі мінскга ДАІ для таго каб грамадзяне самі паведамлялі пра парушэнні правілаў дарожнага руху. Чарговае відэа з Оршы выкладзена на сайт 24 красавіка, а заснята на відэа-рэгістратар 21 чысла таго ж месяцу. Здарэнне адбываецца на скрыжаванні каля маста які раздзяляе раёны Усходняя і Чаромушкі.
Лэндровер пад'ехаў на скрыжаванне калі там ужо стаялі іншыя аўтамабілі і стаў у правую паласу. Светлафор яшчэ не пагасіў чырвонае святло, а аўтамабіль ужо паехаў, не парпусціўшы пешакода на пераходзе. Больш за тое, з правай паласы аўтамабіліст рабіў левы паварот і ледзь не сутыкнуўся з аўтамабілем які сканчаў праезд скрыжавання.