У вёсцы Нямойта Сенненскага раёну ўвечары 26-га лістапада быў пажар. Паведамленне пра яго паступіла ратавальнікам у 16:19. У выніку ў доме, што належыць жанчыне 1976 года нараджэння, пашкоджаны столь, сцены і маёмасць. Прычына пажару пакуль не высветленая.
Для Нямойты пажары не такая рэдкая з'ява. Вёска, якая мае статус аграгарадка, трапляла ў зводкі ратавальнікаў у красавіку. Тады ў адным з пакояў кватэры ўзнік пажар, у выніку яго атруціўся 59-гадовы мужчына. Яго здолелі выратаваць з палаючага жытла.