Камбінат, які ў гэтым годзе стаў унітарным прадпрыемствам з назвай "Аршанскі гарлачык" з 22 лістапада змяніў свайго ўладальніка. Ён далучаны да прадпрыемства "Савушкін-Орша", якое з'яўляецца часткай "Савушкін прадукт".
Раней прадпрыемства было далучана да гандлёвага дому "Оріс", але, бачна, як і іншым прадпрыемствам гэта не дапамагло. Пра тое, што малочку могуць перадаць "Савушкіну" гаворка была і раней. Фактычна, рашэнне акцыянераў "Аршанскага камбінату хлебапрадуктаў" аб перадачы прадпрыемства было справай фармальнай.