Пасля пераходу сайту на сёняшні інтэрфэйс гэтыя два артыкулы "Прашпект Астрожскага" і "Танкі ў парку" сталі рэкардсмэнамі па каментаванні. На момант напісання дадзенага артыкула пад "Астрожскім" пакінута 141 каментар, а артыкул пра танкі набраў 110 постаў. Выказваем шчырую падзяку ўсім каментатарам, якіх зацікавілі дадзеныя тэмы.
Актыўнае каментаванне ў значнай ступені ўплывае і на агульны рэйтынг сайту. За апошнія два гады рэйтынг вырас больш чым у пяць разоў. Калі ў красавіку 2012 года сярэднесутачная наведваемасць складала 94 карыстальнікі, то ў красавіку гэтага году у сярэднім на сайт выходзіць за суткі 552 карыстальнікі. Колькасць старонак якія прыглядаюць наведвальнікі сайту таксама расце. Калі ў красавіку 92 сярэднесутачныя карыстальнікі праглядалі 349 старонак, то ў красавіку гэтага году 552 карыстальнікі праглядаюць 2.442 старонкі (паводле liveInternet). Агулам жа за красавік гэтага году сайтам скарысталіся 8.896 унікальных карыстальнікаў, якія прагледзелі 69.732 старонкі (паводле yandex.metrika).
Дзякуючы вам У нас атрымалася стварыць папулярную пляцоўку дзе абмяркоўваюцца праблемы гораду, да чаго мы доўгі час і імкнуліся. Шчырае дзякуй усім чытачам і асабліва каменататарм нашага сайту.