УУС Аршанскага райвыканкама Рэспублікі Беларусь усталёўваецца асоба жанчыны па касцяных парэштках, якія былі знойдзеныя 14 верасня 2018 году ў лясным масіве каля аўтадарогі Е-95 "Санкт-Пецярбург - Адэса" каля 166 кіламетру (аўтадарога М-8 "Віцебск - Гомель - мяжа Украіны"), непадалёк ад вёскі Шатравіна Аршанскага раёну Віцебскай вобласці. Узрост мог знаходзіцца ў інтэрвале 25-45 гадоў (прыкладна), рост прыблізна каля 160-165 см. Даўнасць смерці 5-15 гадоў і больш.
На рэканструкцыі найболей поўна адлюстраваныя: агульная канфігурацыя твару, шырыня ілба, знаходжанне восяў вочных шчылін, вышыня і шырыня носа, знаходжанне рота, форма падбародка. Набліжана адлюстраваныя: бровы, вусны, кончык носа. Умоўна выкананыя: паўната твару, прычоска.
Пры парэштках знойдзена: кофта, альбо швэдар вязанай мадэлі чырвонага колеру, бюстгальтар цёмнага колеру (колер чорны, шэры), заколка чорнага колеру ў выглядзе "краба"; газавая запальнічка аранжавага колеру; дзве завушніцы, або iншыя два металічных прадметы біжутэрыі круглай формы.
Асаблівыя прыкметы: каронка з металу жоўтага колеру на пярэднім левым першым зубе верхняй сківіцы з унутранага боку, і палімернага матэрыялу белага колеру з фасеткі ў форме каронкі зуба на месцы адпаведнага пры жыцці другога зуба.
Паважаныя грамадзяне!
Калі вам што-небудзь вядома пра асобу, якая ідэнтыфікуецца, просьба паведаміць у найбліжэйшы аддзел міліцыі, або па наступных тэлефонах 8 (0216) 518377, 8-029-518-27-30 МТС, 8-029-325-32-02 Велком.
Ананімнасць і ўзнагарода гарантаваныя!