Рана раніцай пагрузчык Багушэўскага лясгасу (лесавоз з маніпулятарам на кузаве) ўжо знаходзіўся ў лесе каля вёскі Дубаўцы. Пра пажар у службу 101 паведамілі а 07-13. У лесавоза на аснове грузавіка МАЗ-6303А8323 загарэлася кабіна, якая выгарэла цалкам. Прычына пажару высвятляецца, пацярпелых няма.
Дарэчы, гэта не адзінае здарэнне з транспартамі ў нашым рэгіёне. Зводка МУС паведамляе пра крадзёж у Оршы аўтамабіля Лексус 2015 года выпуска з расейскімі нумарамі. Аўтамабіль быў скрадзены не зважаючы на тое, што ён быў абсталяваны сігналізацыяй.