Упершыню на Новы год лясная гаспадарка раёна запрапануе пакупнікам не толькі ссечаныя ялінкі, але і жывыя. У ідэале ініцыятары акцыі "Захаваем сімвал свята" чакаюць, што людзі, якія купяць для сябе жывую ялінку ў гаршэчку захаваюць дрэва да вясны і пасодзяць яго самастойна у час акцыі "Тыдзень леса". Ялінкі, дарэчы, без праблемаў захаваюцца на балконе або лецішчы - паведамляюць ініцыятары акцыі на сайце Віцебскай абласной лясной гаспадаркі.
Па ўсёй краіне акцыя "Захавай сімвал свята" распачнецца з 21 снежня, а ў нашым рэгіёне з 22 - з адкрыццём ялінкавых кірмашоў.