00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Здарэнні

Навошта выклікалі ратавальнікаў

08.12.2018 21:00

5005 праглядаў, 0 каментароў

Надзвычайнае здарэнне на "Чырвоным барацьбіце"

Здарэнне адбылося яшчэ на пачатку тыдня, але пра яго да гэтае пары не паведамілі аніякія афіцыйныя зводкі. Тым не меньш, на месца была выклікана служба МНС.

Адбылося ўсё ў пачатку рабочага дня ў малярным цэху, канкрэтна ў частцы першаснай апрацоўцы ("первічке"). Хаця ў малярным цэху і стаіць устойлівы пах фарбы, працуе тут не ўся вентыляцыя, больш за тое, як казалі рабочыя - сведкі здарэння, вентыляцыя яшчэ і даўно не чысцілася. Нехта вырашыў, што варта пасрабаваць уключыць і яшчэ адну вентыляцыю (матор выцяжкі). Вось тады ўсё і адбылося. З вентыляцыі паваліў вельмі чорны дым, які хутка напоўніў увесь цэх і вываліў ўва двор. Адна з магчымых прычынаў задымлення - матор мог загарэцца.

На месца здарэння была выклікана пажарная служба, а работа цэха ў той дзень ужо не аднаўлялася. Работнікаў адпусцілі па хатах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Навошта выклікалі ратавальнікаў

Надзвычайнае здарэнне на "Чырвоным барацьбіце"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение