00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Кіроўца быў пад наркотыкамі

11.12.2018 11:02

3569 праглядаў, 0 каментароў

Школьніцу на вуліцы Бабкова збіў кіроўца на няспраўным аўто і ў наркатычным ап'яненні (+ фота).

Следчыя завяршылі расследаванне справы аб дарожна-транспартным здарэнні ў Оршы, у выніку якога пацярпела школьніца. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Нагадаем, аварыя адбылася ўвечары 29 траўня. Кіроўца Opel Vectrа ехаў па вуліцы Юрыя Бабкова з боку праспекта Тэкстыльшчыкаў ў напрамку вуліцы 60 год БССР і паблізу дома № 4 здзейсніў наезд на школьніцу, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ 14-гадовае дзіця атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз ўсталявалі, што кіроўца ў момант здзяйснення ДТЗ знаходзіўся ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, а таксама кіраваў тэхнічна няспраўным аўтамабілем. Няспраўнасці аўтамабіля складаліся ў запаветрыванні левага тармазнога контуру, заглушванні тармазных механізмаў задніх колаў, адсутнасці тармазнога механізму задняга правага кола, што забараняла яго ўдзел у дарожным руху.

Следчыя прад'явілі 28-гадоваму кіроўцу з Шклова абвінавачанне па частцы 4 артыкула 317 КК Беларусі. Ён заключаны пад варту.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кіроўца быў пад наркотыкамі

Школьніцу на вуліцы Бабкова збіў кіроўца на няспраўным аўто і ў наркатычным ап'яненні (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение