06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Рэдкая ялінка

11.12.2018 14:23

4301 прагляд, 13 каментароў

Каля Дома культуры чыгуначнікаў усталявалі святочную ялінку, якая выклікала неадназначную рэакцыю аршанцаў (+ фота).

Штогод упраўленне чыгункі ў Оршы ўсталёўвала каля галоўнага ўваходу ў Дом культуры чыгуначнікаў святочную ялінку. Традыцыі следуюць і сёлета, аднак цяпер за спінай помніка Кіраву стаіць не пухнатая ялінка, а дрэўца з рэдкімі лапкамі. На яе ўжо ўскінулі яркую ілюмінацыю, і ўжо неўзабаве яна пачне свяціцца і кожны вечар радаваць жыхароў чыгуначнага раёну. Аднак усё ж ялінцы дастаецца за знешні выгляд. Многія аршанцы ў сацыяльных сетках адзначаюць, што на ДКЧ ялінка заўсёды была шыкоўнай і часта нават лепшай за тую, якую ставілі ў цэнтры горада. Аднак сёлета ўсё не так. Хтосьці тлумачыць гэта эканоміяй з боку чыгункі, хтосьці няправільнай транспарціроўкай ялінкі. Мы пакінем фотафакт, а судзіць ужо нашым чытачам.

У той жа час навагоднюю прыгажуню рыхтуюцца ўсталяваць і ў Лёзне, але і там сустракаецца крытыка. Не паспелі яшчэ каркас ялінкі "абрасці" лапкамі, як у сацыяльных сетках мясцовыя жыхары пачалі адзначаць, што раней ялінку было відаць з многіх раёнаў Лёзны, а цяпер яна будзе менш заўважнай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэдкая ялінка

Каля Дома культуры чыгуначнікаў усталявалі святочную ялінку, якая выклікала неадназначную рэакцыю аршанцаў (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение