Жыхары Оршы стварылі петыцыю да Аршанскага райвыканкама з просьбай выканаць шэраг рамонтаў дарожнага пакрыцця, ходнікаў і так далей, улічыўшы гэта пры фармаванні бюджэта на 2019 год. Пачатак тэксту петыцыі выглядаў так:
Здравствуйте! Мы, нижеподписавшиеся, на основании статьи 41 Закона «О местном управлении и самоуправлении», которая устанавливает, что исполкомы организуют на соответствующей территории организуют строительство, реконструкцию, ремонт и содержание местных автомобильных дорог, электроснабжение, обеспечивают государственные минимальные социальные стандарты, организуют освещение улиц, организуют работу по благоустройству, обеспечению надлежащего санитарного состояния, озеленению территорий населенных пунктов, осуществляют составление проекта местного бюджета, просим решить следующие городские проблемы Орши...
Далей ішоў 21 пункт па добраўпарадкаванні і іншых пытаннях, якія можна прачытаць на сайце petitions.by. А таксама былі прыкладзены некаторыя фотаздымкі:
7-га снежня намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Канстанцін Селіванаў накіраваў адказ на петыцыю. Шмат рамонтаў па вышэйпамянёных пунктах прапануецца здзейсніць у другім і трэцім кварталах 2019 года.