Традыцыйныя навагоднія ялінкі ў гэтым годзе можна будзе набыць у традыцыйных месцах і ў традыцыйныя тэрміны: з 22 па 31 снежня ва ўсіх лясніцтвах раёна. Для жыхароў гораду прасцей будзе пад'ехаць у Лясгас на вуліцы Магілёўскай ці на цэнтральны рынак, дзе таксама прадаваць жывых прыгажунь будуць супрацоўнікі лясгасу.
Кошты наступныя: маленькія да метру - 7 рублёў, ад метра да двух - 9 рублёў, ад двух да трох метраў - 13 рублёў, да 4 - 17, да 5 - 22, больш за 5 метраў - 40 рублёў.
Нагадаем таксама, што ў гэтым годзе ў аршанцаў ёсць магчымасць набыць жывую ялінку ў гаршэчку, каб пасля новага году (па задуме ў дзень леса) самастойна пасадзіць яе. Такая магчымасць прадставіцца толькі жыхарам горада, якія з такім жаданнем прыйдуць у Лясгас ці на рынак.